У Польшчы пенсіянерам будуць выплачваць 13-ю пенсію



У Польшчы будуць выплачваць 13-ю пенсію. Міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малёнг паведаміла яна будзе выплачвацца штогод у красавіку, паведамляе Польскае радыё.

Агулам 13-ю пенсію будуць атрымліваць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек. «Кожны пенсіянер атрымае дадатковую пенсію, не толькі адзін раз. Закон гарантуе, што 13-я пенсія будзе выплачвацца штогод у красавіку на ўзроўні мінімальнага заробку, гэта значыць будзе складаць 1200 злотых брута, або 891 злотых нета», — сказала міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі.

А з лістапада наступнага года польскі ўрад задумаўся і над выплатай 14-й пенсіі. Яе атрымаюць каля 6 млн чалавек, якія атрымліваюць вельмі нізкую пенсію. 

Беларускае Радыё Рацыя