У Варшаве будуць пастаянныя праваслаўныя службы па-беларуску
У Варшаве адбылася праваслаўная літургія на беларускай мове, інфармуе Radio Doxa са спасылкай на IAR. Служба адбылася ў капліцы Святога Грыгорыя Перадзе ў варшаўскім раёне Ахота.
Яе ўзначаліў праваслаўны святар, айцец Анджэй Кузьма. Ён сказаў, што дзякуючы набажэнствам фармуецца суполка беларусаў для пабудовы новай дэмакратычнай дзяржавы.
На службе прысутнічала шмат беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу цягам апошніх двух гадоў пасля фальсіфікацыі выбараў. Яна падкрэсліла, што служба аб’ядноўвае беларускіх патрыётаў.
Службы на беларускай мове будуць праходзіць раз на месяц, бліжэйшыя адбудуцца 30 красавіка і 14 траўня.