У Польшчы праходзіць акцыя «Твае фары – твая бяспека»
У Польшчы праходзіць акцыя «Твае фары – твая бяспека» („Twoje światła – Twoje bezpieczeństwo”). За няправільную рэгуліроўку фар блізкага і далёкага святла можа пагражаць нават пазбаўленне правоў кіроўцы. Паліцыя ў гэтыя дні звяртае асаблівую ўвагу на святло фар машын, а кіроўцы будуць накіроўвацца на дыягнастычныя станцыі ў выпадку, калі будуць сумневы наконт правільнай рэгуліроўкі фар іх аўтамабіля.
Да 17 снежня ў Беластоку на аўтасервісе па вуліцы Вержбовей, 14 можна бясплатна праверыць і адкарэктаваць святло фар аўтамабіля. Дрэннае святло фар — гэта пагроза не толькі для самога кіроўцы, але і для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Кажа выкладчык комплекса механічных школ Яцэк Твароўскі:
– Вядома, святло фар уплывае на бачнасць на дарозе і бяспечнасць язды. У гэтай акцыі ўзяло ўдзел шмат нашых кіроўцаў. З 12 аўтамабіляў, два мелі дрэнна адрэгуляванае святло фар.
Як кажа статыстыка, ў снежні 2015 года на польскіх дарогах загінуў 171 пешаход. Менавіта зімой звычайна лічба ахвяр узрастае, але магла быць меньшай, калі б кіроўцы больш адказна ставіліся да наладак фар сваіх аўтамабіляў. Таму не варта чакаць, пакуль сустрэчная машына дасць вам сігнал, што вы яе асляпляеце, а лепш загадзя прыехаць і праверыць рэгуліроўку фар у аўтасервісе – кажуць у паліцыі.
У Падляшскім ваяводстве бясплатную карэкціроўку фар зробяць падчас акцыі на наступных аўтасервісах:
– Zespół Szkół Mechanicznych CKP Nr 2 im. Św. Józefa w Białymstoku (ul Wierzbowa 14),
– PHUP Motozbyt Sp. z o.o. (Suwałki ul. Sejneńska 91),
– Okręgowa Stacja Kontroli Pojazdów i Opryskiwaczy. Handel Ogumieniem – Naprawy. Adam Kukliński (Kolno ul. Targowa 4).
[Not a valid template]
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара