У Польшчы працягнулі дыстанцыйнае навучанне
Міністр адукацыі Польшчы абвясціў тэрміны правядзення выпускных экзаменаў, таксама да 24 траўня працягнута дыстанцыйнае навучанне.
У гэтым годзе экзамены для васьмікласнікаў пройдуць з 16 па 18 чэрвеня; матуральныя экзамены пройдуць з 8 па 29 чэрвеня, – заявіў міністр адукацыі Польшчы Дарыюш Пёнткоўскі. Ён паведаміў, што закрыццё школ будзе працягнутае да 24 траўня.
Пасля сустрэчы ўрадавай групы па крызісным кіраванні была праведзена супольная прэс-канферэнцыя міністраў: міністра здароўя Лукаша Шумоўскага, міністра адукацыі Дарыюша Пёнткоўскага ды міністра навукі і школьніцтва Войцеха Мурдзка.
Па словах кіраўніка Міністэрства адукацыі, цяперашнія эпідэміялагічныя ўмовы не дазваляюць аднавіць працу школаў, дзіцячых садкоў і ясляў. Таму ўрад прыняў рашэнне пра далейшае абмежаванне дзейнасці гэтых устаноў. „Гэта абмежаванне, на гэты раз, мы пераносім на значна больш пазнейшы тэрмін, да 24 траўня”, – паведамі Пёнткоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя