У Польшчы працягнулі тэрмін падатковага разлічэння
Cёлета ў грамадзянаў Польшчы ёсць больш часу, каб разлічыцца з падатковай.
Дэкларацыі можна дасылаць да 1-га чэрвеня, распавёў прэс-сакратар Падатковай інспекцыі ў Беластоку Радаслаў Ганцэвіч. Гэта можна зрабіць як у электронным выглядзе, так і даслаўшы звычайны ліст. Пры гэтым праз паслугу е-піт даслана ўжо больш за 4,5 мільёны дэкларацый:
– З увагі на надзвычайную сітуацыю ў гэтым годзе, мы даем больш часу на падатковае разлічэнне. Звычайна тэрмін скончваецца 30-га красавіка і так застаецца. У гэтым годзе можна падаць PIT да 1-га чэрвеня. 31-га траўня – гэта нядзеля, дзень вольны ад працы, таму тэрмін перасоўваецца на панядзелак 1-га чэрвеня. Гэта можна зрабіць без спагнанняў, перадусім без працэнтаў за пратэрміноўку. Для асобаў, якія разлічваюцца на формах PIT-37 і PIT-38, у e-PIT знаходзіцца падрыхтаваная форма падатковага разлічэння, якая 30-га красавіка будзе аўтаматычна прынятая, калі асоба не разлічыцца самастойна.
Калі ў выніку вылічэння будзе адзначана недаплата падаткаў, то падатковая інспекцыя да 30-га траўня паведаміць пра неабходнасць даплаціць акрэсленую суму. Пасля атрымання гэтай інфармацыі ёсць 7 дзён для аплаты. Па заканчэнні гэтага часу, але не раней, чым з 1 чэрвеня будуць налічацца працэнты.
Беларускае Радыё Рацыя