У Польшчы пройдзе фінал акцыі „Вялікі аркестр святочнай дапамогі”



Зоркі польскай музыкі, адмысловы цягнік да Лапаў і купанне ў ледзяной вадзе з маржамі. Гэта галоўныя пункты дабрачыннага фіналу “Wielkа Orkiestra Świątecznej Pomocy” на Падляшшы.

Агульнапольская кампанія збору грашай сёлета пройдзе 27 раз. У нядзелю 13 студзеня валанцёры будуць збіраць сродкі на дапамогу хворым дзецям. Валанцёры са спецыяльнымі каробкамі будуць збіраць грошы па вуліцах усіх гарадоў Польшчы.

У Беластоку галоўнае мерапыемства фіналу пройдзе ў цэнтры на Рынку Касцюшкі, кажа каардынатарка мерапыемства Анджаліка Лабіцкая:

– Выступяць зоркі польскай музыкі, фаер-шоу, будуць запускаць петарды ў неба, калі паедзе цягнік.

Запісацца на цягнік можна на сайце беластоцкага штаба „Wielkiej Orkiestry” http://wosp.bialystok.pl/. Цягнік стартуе сёлета з Беластока ў Лапы ў10.55 а вяртаецца ў 14.55. Дзеці да 11 года едуць бясплатна.

Да гэтай пары праз 26 гадоў кампаніі сабраныя 900 мільёнаў злотых на мэдыцынскую дапамогу дзецям і пажылым людзям.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток