У Польшчы пройдзе масавая забастоўка настаўнікаў
У панядзелак 8 красавіка пачнецца забастоўка настаўнікаў па ўсёй Польшчы. На такі крок яны вымушаныя пайсці ў сувязі з тым, што іх патрабаванні ігнаруюцца.
Цягам апошніх 5 гадоў было праведзена 11 пратэстаў.
Размовы з урадам не прынеслі вынікаў, а змены ў адукацыі і фінансаванні прывялі да крызіснай сітуацыі, кажа прэзідэнт падляшскай акругі Саюза польскіх настаўнікаў Анджэй Грыгуць:
– Справа праграмы, справа бюракратызацыі, таксама вельмі істотная справа для самаўрадаў, як і для бацькоў, фінансаванне асветы ў польскай сістэме. Самаўрады шмат у якіх выпадках, не тое што дакладаюць, але не маюць на далейшае дакладанне, разам з гэтым прыстасаванне школ да так званай рэформы спадарыні Залескай. Кажу так званай, бо насамрэч гэта хаос і разбурэнне таго, што яшчэ дагэтуль добра функцыянавала.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Каля 600 тыс людзей, 16 тысяч з 20 тысяч навучальных устаноў па ўсёй Польшчы далучацца да забастоўкі, а гэта 80% агульнай колькасці:
– Няма іншага шляху, калі не можам размаўляць, калі нас ігнаруюць, то канцом гэтага будзе забастоўка. Калі ідзе пра Падляшскае ваяводства, то 377 школ і навучальных установаў выразіла гатоўнасць да пратэсту. Гэта 71% усіх школ і навучальных установаў на тэрыторыі ваяводства. У Беластоку яшчэ больш – амаль 88%, гэты чыннік вельмі высокі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Удзельнікі пратэсту арганізуюць бестэрміновы пратэст, бо досвед апошніх месяцаў перамоваў паказвае на тое, што ўрад не ўспрымае сур’ёзна патрабаванняў працаўнікоў адукацыі. Праблемы не вырашаюцца, а да гэтага часу праходзіла толькі так званая медыяльная гульня.
Улады Беластоку прынялі бок навучальных установаў і супрацоўнікаў адукацыі, якія плануюць пачаць у панядзелак забастоўку. Да забастоўкі далучаюцца больш за 80%, навучальных устаноў Польшчы. Пратэст, несумненна, можа стварыць хаос.
Кажа намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі:
– У выпадку тых, што трапяць у школы, трэба будзе арганізаваць заняткі. Мы маем базу асобаў, якія дадаткова змогуць дапамагчы – гэта асобы з нашых установаў, якія трапяць у асобныя школы ў якіх найбольшая праблема з апекай над дзецьмі і моладдзю. Частка дзяцей і моладзі застанецца ў хаце і магчыма захоча бавіць час на вуліцы. Супольна з паліцыяй і гарадской аховай мы арганізоўваем школьныя патрулі, якія будуць функцыянаваць у горадзе.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Муніцыпальная паліцыя таксама арганізуе сустрэчы са школьнікамі, а ўлады горада будуць прыцягваць да апекі над дзецьмі гарадскія культурніцкія ўстановы. Прэзідэнт Беластоку дазволіў працаўнікам гарадской управы прыходзіць пад час страйку на працу разам з дзецьмі і заклікаў далучыцца да гэтай прапановы іншыя ўстановы горада.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
