У Польшчы расце колькасць новых выпадкаў заражэння COVID-19
За апошнія суткі ў краіне зафіксавана амаль 16 тысяч новых выпадкаў заражэння COVID-19, 309 пацыентаў памерла, пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання – у Мазавецкім ваяводстве – амаль тры тысячы, найменшая – у Апольскім ваяводстве – 208.
На Падляшшы за апошнія суткі зафіксаваны 361 новы выпадак каронавіруснай інфекцыі. Найбольш – у Беластоку, Беластоцкім, Ломжынскім і Сакольскім паветах. За апошнія суткі ад заражэння COVID-19 памёр 21 пацыент.
Беларускае Радыё Рацыя