У Польшчы расце колькасць заражаных каронавірусам Sars-Cov-2
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 23 975 новых выпадкаў заражэння каронавірусам Sars-Cov-2, выяўленых за апошнія суткі. Ад гэтай хваробы памерлі 637 пацыентаў. Прэсавы сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар заявіў, што павелічэнне колькасці смяротных сыходаў хваробы выклікае вялікі непакой:
-У бліжэйшыя дні варта чакаць такой вялікай колькасці смерцяў пацыентаў з Covid-19. Гэта звязана з тым, што 2-3 тыдні таму мы знаходзіліся на піку эпідэміі.
Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана амаль 800 тысяч заражэнняў, ад Covid-19 памерла больш за 12 тысяч жыхароў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
