У Польшчы – рэкордна нізкае беспрацоўе
Эксперты прагназуюць, што да канца года яно можа знізіцца нават да 7%.
Узровень беспрацоўя ў сакавіку знізіўся да самага нізкага ўзроўню з 1989 году. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў канцы мінулага месяца паказчык беспрацоўя склаў 8,1%.
Эканаміст Банка BZ WBK Пётр Бельскі(Piotr Bielski) падкрэслівае, што апублікаваныя звесткі лепшыя, чым чакала Міністэрства працы, якое спадзявалася беспрацоўя на ўзроўні 8,2%. Эксперт дадае, што колькасць беспрацоўных з’яўляецца найніжэйшай у гісторыі польскай эканомікі і надалей зніжаецца.
Пётр Бельскі паясняе, што паляпшэнне сітуацыі на рынку працы вынікае, між іншым, з узнаўлення сезоннай працы, а таксама з паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. Ён прагназуе, што да канца году беспрацоўе знізіцца да 7%.
Нагадаем, у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 8,5%.