У Польшчы – рэкордная колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 10 040 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. З учорашняга дня памерлі 130 інфікаваных людзей, з якіх 117 мелі спадарожныя захворванні.
Прафесар Анджэй Хорбань, кіраўнік адмысловай урадавай групы эпідэміялагічных кансультантаў, звярнуўся з заклікам да палякаў выконваць уведзеныя абмежаванні, то бок, захоўваць сацыяльную дыстанцыю, пазбягаць вялікіх скапленняў людзей і насіць ахоўныя маскі на твары. Прафесар адзначыў, што не варта называць абмежаванні і рэкамендацыі «больш жорсткімі», паколькі гэта эфектыўныя метады, якія ратуюць жыцці многім людзям, запавольваюць распаўсюд эпідэміі, памяншаюць рызыку заражэння.
Беларускае Радыё Рацыя
