У Польшчы скарацілі тэрмін паўнамоцтваў для самаўрадаўцаў
Пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў для самаўрадаўцаў усіх узроўняў. Гэта адна са зменаў у выбарчым заканадаўстве, якую прыняў польскі парламент.
Партыя „Права і справядлівасць” адмовілася ад некаторых зменаў пад націскам самаўрадаўцаў. Напрыклад, абмежаванне да двух тэрмінаў для войтаў, бурмістраў і прэзідэнтаў пачне дзейнічаць ад новых выбараў. У самаўрадавай палітыцы патрэбны змены і новыя твары, кажа чалец гарадской рады Гэнрык Дэмбоўскі (ПіС):
– Вядома, што чым даўжэй чалавек выконвае сваю функцыю, то стамляецца, становіцца менш актыўным, згарае. Лічу, што за два тэрміны цягам 10 гадоў самаўрадавец можа рэалізавацца, дапамагчы жыхарам і спакойна рабіць іншыю працу ў сваім жыцці.
Паводле прыхільнікаў зменаў заканадаўства, пасля рэформаў выбары будуць больш празрыстыя. Новы закон прадугледжвае тое, што выбары на ваяводскім узроўні правядуць адмысловыя камісары, а не маршалкі ваяводстваў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя