У Польшчы скароцяць абавязковы каранцін да дзесяці дзён



Новы міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі абвясціў аб скарачэнні абавязковага каранціну да 10 сутак. “У нас для гэтага ёсць доказы з Нарвегіі, а таксама нашай клінічнай практыкі, што такі перыяд ізаляцыі з’яўляецца бяспечным і не спрыяе большаму росту рызыкі ў параўнанні з каранцінам, працягласцю 14 дзён”, – растлумачыў кіраўнік ведамства.

Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла пра 791 новы выпадак заражэння каронавірусам. Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы захварэлі амаль 65,5 тысяч чалавек, з іх 2 018 памерлі. На гэтым момант у бальніцах на лячэнні знаходзяцца больш за дзве тысячы чалавек, з іх 89 – на апаратах ШВЛ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: shutterstock