У Польшчы стартуе штогадовая дабрачынная акцыя
14 студзеня ў Польшчы стартуе „Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy”. Падчас канцэрта ў Беластоку валанцёры будуць збіраць грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым.
Як і штогод арганізатары просяць пра дапамогу. Патрабуюцца валанцёры, якія будуць збіраць грошы на вуліцах Беластока.
Сёлета, як і ў мінулым годзе, з Чаромхі ў Цісоўку выправіцца адмысловы цягнік, кажа віцэ-шэф беластокага штаба Аркестра Марцін Адам Врубель:
– Я быў вельмі здзіўлены, што жанчына, якой было больш за 90, вырашыла прыйсці праз глыбокі снег, каб убачыць цягнік, якога не бачыла шмат гадоў. Было вялікае зацікаўленне не толькі з боку жыхароў Беластока, але і з боку жыхароў Чарэмхі, Гайнаўкі, Нараўкі.
У 2017 падчас агульнапольскага фінала „Wielkiej Orkiestry” было сабрана 105 млн злотых. Агулам за 26 гадоў было сабрана 750 млн злотых. Сёлета валанцёры таксама будуць збіраць сродкі па-за межамі Польшчы, у тым ліку ў ЗША, Вялікабрытаніі, Літве ды Нямеччыне.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя