У Польшчы ствараецца база, здольная прыняць да 20 тыс. амерыканскіх жаўнераў



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў польска-амерыканскую дамову аб пашырэнні супрацы ў сферы абароны. Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солях паведаміў, што згодна з ратыфікаванай дамовай у Познані на стацыянарнай аснове ўжо ў бягучым месяцы пачне базавацца пяты корпус арміі ЗША — камандная структура ў складзе войскаў ЗША ў Еўропе. У V корпусе арміі ЗША ў Познані будуць працаваць каля 200 амерыканскіх жаўнераўы. Камандаванне корпуса будзе знаходзіцца ў цесным кантакце з польскай арміяй, каб стварыць патэнцыял для магчымага перакідання буйных узброеных сілаў у Польшчу і іншыя краіны ўсходняга флангу NATO.

У рамках пагаднення Польшча абавязалася стварыць інфраструктуру, здольную прыняць не менш за 20 тысяч жаўнераў, у тым ліку базы для беспілотных лятальных апаратаў, склады абсталявання і навучальныя базы. Усё, што пабудуе Польшча, будзе яе ўласнасцю, нават калі амерыканскія жаўнеры пакінуць краіну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: info.wyborcza.pl