У Польшчы стварылі партал аб сітуацыі на мяжы
У Польшчы створаны партал, прысвечаны сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. На рэсурсе gov.pl/granica размешчаны фота- і відэаматэрыялы, навіны, кантакты ведамстваў для прэсы.

Аўтары адзначаюць, што сітуацыя, якая дынамічна змяняецца, кожны дзень прыносіць новую інфармацыю і праблемы.
„Таму на гэтай старонцы сабраны самыя свежыя і правераныя навіны на дадзеную тэму”, – пішуць яны.
