У Польшчы судзяць беларускага палітуцекача
У раённым судзе Белай Падляскай у Польшчы пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага ўцекача з Беларусі 32-гадовага Віталя. Ён нелегальна перасёк мяжу Польшчы, пераплыўшы раку Буг, перадае Свабода.

Па справе праходзяць і двое ягоных знаёмых, якіх следства лічыць памагатымі.
На суд Віталь прыбыў з жонкай і адвакаткай Малгажатай Язвінскай. Патрымаць абвінавачанага прыйшлі некалькі чалавек, у тым ліку беларусы, якія жывуць у Бялай Падлясцы.
Па словах адвакаткі, ейнаму падабароннаму «назбіралі артыкулаў на 10 год».
Віталь кажа, што ягонай мэтай было патрапіць на польскі бок, а далей ён нічога не планаваў.
Вядома, што Віталь родам з Берасця. Быў прадпрымальнікам, меў уласны бізнес і дом. Пасля выбараў 2020 году далучыўся да пратэстаў.
