У Польшчы ў скрынках з бананамі знайшлі 170 кілаграмаў какаіну



У польскіх крамах знайшлі буйную партыю какаіну. Наркотык выявілі ў скрынях з бананамі, якія прыбылі з Эквадора, паведамляе RMF FM.

Паводле інфармацыі польскай паліцыі, какаін быў знойдзены ў некалькіх крамах адной гандлёвай сеткі ў Мазавецкім, Лодзінскім і Ніжнесілезскім ваяводствах. Наркотык быў расфасаваны ў пакеты (у кожным – па кілаграме какаіну) і схаваны ў кардонныя скрынкі з бананамі.

Паведамляецца, што гандлёвая сетка не з’яўляецца імпарцёрам бананаў. Паліцыя зараз устанаўлівае пастаўшчыкоў і атрымальнікаў тавару. Правяраюцца таксама іншыя крамы.