У Польшчы ў памежнай з Беларуссю зоне кантроль будзе праводзіцца ў ранейшым рэжыме



У Польшчы ў памежнай з Беларуссю зоне кантроль будзе праводзіцца ў ранейшым рэжыме і ў ранейшых месцах. Надзвычайнае становішча скончылася, але ў адпаведнасці з новымі правіламі ўезд у гэтую зону на польска-беларускай мяжы забаронены, як было пазначана падчас надзвычайнага становішча. А гэта значыць, што ні прапускныя пункты, ні кантроль, якія жыхары Падляшскага ваяводства ведаюць вельмі добра, не знікнуць.

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы крыху спакайнейшая. Буйных спробаў перасячэння мяжы ўжо няма, а таксама менш спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Гэта, канешне, эфект герметызацыі мяжы з польскага боку, але і ўмовы надвор’я настолькі неспрыяльныя, што мігранты з Беларусі былі выведзеныя ўглыб краіны. На польскія памежныя аб’екты іх толькі своечасова перавозяць на грузавіках, а пасля няўдалай спробы перасячы, іх беларускія службы забіраюць назад.

Некаторыя мігранты вярнуліся ў краіны паходжання, дзякуючы арганізаваным бясплатным рэйсам. З Беларусі вярнуліся каля двух тысяч чалавек, але Польская памежная ахова паведамляе, што там яшчэ можа знаходзіцца да дзесяці тысяч чалавек. Гэта іншаземцы, якія пажадаюць паехаць праз Польшчу, Літву ці Латвію ў заходнія краіны Еўразвязу. І таму ў Польшчы ўступілі ў сілу новыя правілы, якія па-ранейшаму не дазваляюць усім жадаючым па розных прычынах трапіць у памежныя гарады. Прапускныя і паліцэйскія праверкі перад уездам у гэтыя населеныя пункты будуць захоўвацца.

Беларускае Радыё Рацыя