У Польшчы ўведзеныя змены ў арганізацыю масавых мерапрыемстваў
У Польшчы ўведзеныя змены ў захады адносна абмежаванняў пры масавых мерапрыемствах.
Ужо 19 чэрвеня на трыбуны на футбольных матчах і спаборніцтвах па спідвэі змогуць вярнуцца заўзятары. Зрэшты, іх колькасць пакуль будзе абмежаваная 25% трыбун.
Такое распараджэнне афіцыйна зацверджана польскім урадам сёння, 12 чэрвеня. Пры гэтым захоўваецца абмежаванне па сацыяльнай дыстанцыі, на стадыёнах будзе антысептычная апрацоўка рук, а пункты харчавання пакуль будуць зачыненыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ttltspeedway.ru
