У Польшчы ўсе вучні вярнуліся да стацыянарнага навучання



Першага верасня ў польскіх школах. Усе вучні вярнуліся да стацыянарнага навучання пасля пандэмічнага году і дыстанцыйных заняткаў.

Але з увагі на каронавірус заняткі маюць праходзіць у адпаведнасці з санітарным рэжымам, які распрацавала Міністэрства адукацыі і навукі ў супрацы з іншымі ведамствамі. Між іншым, гаворка ідзе пра вакцынацыю працаўнікоў школ і вучняў старэйшых за 12 гадоў. Міністр адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк падкрэсліў, што вучні не маюць абавязку вакцынацыі, але іх будуць да гэтага намаўляць.

На гэты момант у польскіх школах вакцынаваныя ад каронавіруса 30 працэнтаў вучняў старэйшых за 12 гадоў, і 80 працэнтаў настаўнікаў. Акрамя таго, дзяржава вылучыла 100 мільёнаў злотых на так званыя “кавідныя пакеты” для адукацыйных пляцовак, якія ўключаюць маскі, сродкі для дэзінфекцыі, тэрмометры і іншыя рэчы.