У Польшчы ўшаноўваюць памяць „выклятых жаўнераў”
У Польшчы 1 сакавіка адзначаецца Дзень памяці выклятых жаўнераў. Нацыянальны дзень памяці выклятых жаўнераў з’яўляецца дзяржаўным святам, якое адзначаецца з 2011 года. У гэты дзень ушаноўваецца памяць удзельнікаў незалежніцкага антыкамуністычнага падполля.
У Беластоку адбудуцца: канцэрт, марш і ўшанаванне памяці выклятых жаўнераў.
На вайсковых могілках у Беластоку ваяводскія ўлады і ветэраны ўшанавалі памяць удзельнікаў незалежніцкага падполля.
Увечары а 17:00 па вуліцах Беластока пройдзе шэсце, якое пачнецца каля кінатэатра „Тон” і завершыцца на вайсковых могілках.
А 18-й гадзіне ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца канцэрт „Psalmy dla niezłomnych”.
