У Польшчы ўводзіцца татальны каранцін
У сувязі з эпідэміяй каронавіруса ўрад узмацніў забарону на выхад з дому. Уводзіцца шмат новых абмежаванняў. Рашэнне было агучана пасля сустрэчы антыкрызіснага штаба.
Новыя абмежаванні і забароны звязаныя з эпідэміяй каронавіруса:
– Выходзіць з дому паасобку. Абмежаванне таксама распаўсюджваецца на сем’і. Не распаўсюджваецца на бацькоў і апекуноў дзяцей і інвалідаў. (Дагэтуль дазвалялася перамяшчэнне ўдваіх, і гэта не распаўсюджвалася на сем’і).
– Забарона пакідаць дом непаўнагадовым. Асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў, могуць знаходзіцца па-за домам толькі з дарослым.
– Закрыццё паркаў, пляжаў, бульвараў, набярэжных і г.д. Забараняецца карыстацца гарадскімі роварамі.
– Закрыццё цырульняў, касметычных салонаў, тату-салонаў і г.д.
– Абмежаванне колькасці людзей, якія могуць знаходзіцца ў краме адначасова. Людзей можа быць максімум у тры разы больш, чым кас. Каля адной касы ў краме можа быць не больш за тры асобы; з пяццю – максімум 15 чалавек.
– У паштовым аддзяленні можа прысутнічаць не больш за дзве асобы каля ваконца.
– Пакупнікам у крамах павінны быць даступныя дэзінфікуючыя сродкі. Месцы з каторымі кліенты судакранаюцца, напрыклад, плацёжныя тэрміналы, павінны быць дэзінфікаваны.
– Будаўнічыя крамы будуць закрытыя па выхадных днях. УВАГА! Прадуктовыя крамы, аптэкі застануцца адкрытымі без новых абмежаванняў.
– Крамы будуць даступнымі паміж 10 і 12 гадзінай толькі для пажылых людзей. Іншыя асобы не змогуць рабіць пакупкі. Прэм’ер-міністр звярнуўся да пажылых людзей з просьбай рабіць пакупкі як мага радзей.
– Графік працы ў офісах будзе рэгулявацца дадаткова. Неабходна забяспечыць адлегласць не менш за 1,5 метра і доступ да ахоўных сродкаў і дэзінфекцыі.
– Закрыццё гатэляў і месцаў для начлегу. За выключэннем каранцінных і ізаляваных раёнаў.
– Больш жорсткая каранцінная палітыка. Усе чальцы сям’і чалавека, якому неабходна прайсці каранцін, таксама павінны прайсці каранцін. Гэта распараджэнне дзейнічае з 1 красавіка і не распаўсюджваецца на асобаў, якія прайшлі каранцін да 31 сакавіка.
– Шпацыры і заняткі спортам на свежым паветры дазваляюцца. Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі аднак заклікае максімальна іх абмежаваць. Ён падкрэсліў, што іх трэба выкарыстоўваць толькі для падтрымання добрага псіхічнага стану.