У Польшчы ўводзяць новыя абмежаванні ў сувязі з каронавірусам
У Польшчы ўводзяць новыя абмежаванні з 28 снежня да 17 студзеня ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса. Зачыняюцца гатэлі, гандлёвыя цэнтры і горналыжныя схілы. Каменданцкую гадзіну ўводзяць на навагоднія святы з 19:00 31 снежня да 6 раніцы 1 студзеня.
Усе, хто прыязджае ў Польшчу на арганізаваным транспарце, павінны будуць прайсці дзесяцідзённы каранцін.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 11 953 новых выпадках заражэння каронавірусам Sars-Cov-2.
Беларускае Радыё Рацыя
