У Польшчы значнае зніжэнне колькасці новых заражэнняў COVID-19
У Польшчы ўжо некалькі тыдняў назіраецца значнае падзенне колькасці новых заражэнняў каронавірусам. Эксперты кажуць пра пазітыўны ўплыў высокай тэмпературы і станоўчы эфект вакцынацыі, хаця палітыкі падыходзяць асцярожна да хуткай адмены санітарных абмежаванняў. Палявыя шпіталі амаль перасталі прымаць пацыентаў, але ўлады не спяшаюцца іх зварочваць.
За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавана 147 выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі 24 асобы.
Беларускае Радыё Рацыя