У Польшчы ўзмацняюцца каранцінныя меры ў сувязі з эпідэміяй



З сённяшняга дня ў Польшчы зноў зачыненыя гандлёвыя цэнтры. Там працуюць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, крамы з бытавой хіміяй. Акрамя таго, гатэлі, басейны, трэнажорныя залы і дыскатэкі зачыненыя да 17 студзеня 2021 года, бары і рэстараны надалей могуць працаваць толькі “на вынас”, а пад’ёмнікі ў гарналыжных курортах даступныя толькі для прафесійных спартоўцаў.

Пры ўездзе ў краіну любым арганізаваным пасажырскім транспартам абавязвае 10-цідзённы каранцін, у тым ліку гэта датычыць і грамадзян Польшчы. Раней каранцін абавязваў толькі іншаземцаў.

Беларускае Радыё Рацыя