Горад з найпрыгажэйшай святочнай ілюмінацыяй



Бельск-Падляшскі можа стаць горадам  з найлепшым святочным афармленнем у Польшчы. Ён атрымаў 4180 галасоў ды стаў горадам з найпрыгажэшай ілюмінацыяй  у Падляшскім ваяводстве.

DSC_6187

На другім месцы – Беласток, які атрымаў 1590 галасоў. “Наш горад зараз змагаецца ў агульнапольскай частцы конкурсу, – ганарыцца бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі.  – На конкурс трапіў толькі адзін горад з кожнага ваяводства”:

– Так ацанілі інтэрнаўты, якія змаглі параўнаць нас з іншымі гарадамі. Нашае святочнае асвятленне ім вельмі спадабалася.

Найпрыгажэй святочна асветлены горад ў Польшчы атрымае бытавую тэхніку вартасцю ў 50 тысяч злотых. Пераможцу конкурсу “Świeć się z  Energą” агучаць 26 студзеня.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельс-Падляшскі

Фота аўтара