У Польшчы выяўлена 4786 новых выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра колькасць новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія суткі іх было 4786. Найбольшая колькасць у Мазавецкім ваяводстве – звыш тысячы чалавек. Паводле дадзеных ведамства, за апошнія суткі памерлі ад COVID-19 24 асобы.
У Падляшскім ваяводстве за апошнія суткі зафіксаваны 104 новыя выпадкі каронавіруса. Найбольш – у Беластоку і Беластоцкім павеце.
Беларускае Радыё Рацыя