У Польшчы з 1 сакавіка адмяняецца большасць абмежаванняў звязаных з пандэміяй каронавіруса



Пра гэта сёння на прэсавай канферэнцыі заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі:

– Сёння бачым па шматлікіх медычных кансультацыях, па назіранню таго, што адбываецца ў іншых краінах вакол нас, таксама ў краінах ЕС, у якіх гэты варыянт каронавірусу Амікрон ужо прайшоў пік захворванняў, дзе ён праходзіў падобна, як і ў нас, далёка ідучыя змены. Можна скасаваць значную частку абмежаванняў, якія былі раней. Скасаваць тыя абмежаванні, якія былі з намі праз вельмі доўгі час.

Пакідаем толькі самыя неабходныя абмежаванні, па-ранейшаму будзе распаўсюджвацца нашэнне масак у грамадскіх месцах, у прыватнасці ў грамадскім транспарце, у крамах і там, дзе сапраўды адлегласць паміж людзьмі вельмі блізкая – сказаў прэм’ер-міністр Маравецкі.

– Таксама вяртаецца нармальны рэжым працы ў міністэрствах, бо там абавязвала дыстанцыйная праца. Карантын застаецца, але будзе больш кароткі, будзем назіраць тое, што адбываецца ў іншых краінах. Каб як можна меньшая колькасць абвастрэнняў дазволіла нам хутка вярнуцца да нармальнасці.

У сваім выступе прэм’ер-міністр падкрэсліў, што эпідэмія яшчэ не сышла і падкрэсліў важнасць вакцынацыі. Сёння Міністэрства аховы здароўя Польшчы зафіксавала 20456 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Рашэнне аб зняцці большасці абмежаванняў грунтуецца на дбайным аналізе эпідэмічных тэндэнцый і сітуацыі ў шпіталях, – дадаў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.

Беларускае Радыё Рацыя