У Польшчы за суткі выяўлена 259 новых выпадкаў заражэння COVID-19
У Польшчы за апошнія суткі выяўлена 259 новых выпадкаў заражэння каронавірусам у тым ліку 80 – у Сілезіі. Згаданы польскі рэгіён з’яўляецца эпіцэнтрам перадачы каронавіруса.
Агулам за час эпідэміі выяўлена 35 тысяч 405 носбітаў COVID-19.
За суткі памерлі 15 чалавек, агульная колькасць смяротных ахвяр склала 1507 чалавек. Пацыенты, якія памерлі за апошнія суткі, былі ва ўзросце ад 58 да 99 гадоў. У большасці былі іншыя хранічныя захворванні.
Беларускае Радыё Рацыя