У Польшчы за тыдзень COVID-захворванне падскочыла на 70%



У Польшчы захворванне COVID-19 за тыдзень вырасла на 70%. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска, паведамляе Onet.pl.

„Перавысіла 2000 штодзённых выпадкаў. Гэта павелічэнне больш чым на 70% у параўнанні з папярэднім тыднем. Павінна загарэцца чырвонае святло”, – сказаў Краска.

Паводле яго слоў, „гэта той самы момант, калі павінны вакцынавацца, паколькі чацвёртая хваля відавочна паскараецца, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе колькасць вакцынаваных з’яўляецца самай нізкай”.

Ён дадаў, улады пакуль не плануюць агульнанацыянальныя абмежаванні, якія дзейнічалі ў папярэднія хвалі пандэміі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Польшчы зафіксавалі больш за 2 мільёны 900 тысяч выпадкаў каронавірусу, каля 75 тысяч чалавек памерлі. На дадзены момант больш за 19,5 мільёнаў палякаў цалкам прышчэплены ад каронавірусу, аднак каля 40% насельніцтва, якія маюць права вакцынавацца, да гэтага часу не скарысталі гэтай магчымасці.