У Польшчы забараняюць камерцыйнае паляванне на зуброў



У Польшчы больш нельга будзе паляваць на зуброў за грошы, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Анджэй Канечны. Прадпрыемства адмаўляецца ад прадастаўлення магчымасці палявання на зуброў на камерцыйных умовах.

Анджэй Канечны накіраваў адпаведныя даручэнні ў рэгіянальныя дырэкцыі „Дзяржаўных лясоў”.

Цяпер у сітуацыі, калі эксперты вырашаць аб неабходнасці адстрэлу зубра, напрыклад, па стане здароўя, то згоду на гэта павінны даць службы аховы навакольнага асяроддзя. Застрэліць жа жывёлу змогуць выключна ўпаўнаважаныя і падрыхтаваныя да гэтага супраціўнікі прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”. Працэс будзе адбывацца пад наглядам ветэрынараў.

radyjo.net

Фота pwo.su