У Польшчы зайграе Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі



На Падляшшы падчас канцэртаў у Беластоку, Бельску Падляшскім і Саколцы валанцёры будуць збіраць грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям, кажа каардынатар гэтага агульна-польскага дабрачыннага мерапрыемства Марцін Адам Врубэль:

– Як штогод збор грошай будзе суправаджацца аўкцыёнам арыгінальных рэчаў. Беластоцкі палітэхнічы інстытут перадаў на аўкцыён матацыкл зроблены студэнтамі.

Падчас мінулай дабрачыннай акцыі арганізатры сабралі па ўсёй Польшчы 50 мільёнаў злотых.

Валанцёры будуць таксама збіраць грошы ў 17-ці краінах свету –  у ЗША, Вялікабрытанні, Літве і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя