У Польшчы захоўваецца вялікая смяротнасць ад каронавіруса
За мінулыя суткі памерлі чарговыя 333 пацыенты з каронавірусам. Былы галоўны санітарны інспектар Польшчы Марэк Прасабкевіч заявіў аб тым, што вялікая колькасць смерцяў, якая ў апошні час утрымліваецца на роўні 300 выпадкаў штодня, выклікае вялікі непакой. А самая вялікая рызыка лятальнага сыходу тычыцца непрышчэпленых.
Сярод вакцынаваных смерці ў выніку каронавіруса здараюцца вельмі рэдка, і пераважна ў выпадку пацыентаў, якія церпяць на іншыя цяжкія і хранічныя захворванні, у тым ліку, на анкалагічныя і сардэчна-сасудзістыя хваробы.
Заразчас у лякарнях па ўсёй Польшчы з дыягназам «каронавірус» лечыцца каля 19 тыс пацыентаў, на каранцін накіраваныя больш за 360 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
fot. PAP/Leszek Szymański