У Польшчы затрымалі беларуса за перавозку 18 мігрантаў з Афганістана



У раёне Нараўкі затрымалі беларуса за перавозку 18 грамадзян Афганістана, паведаміла падляшская памежная служба.

Акрамя беларуса, за садзейнічанне нелегальнай міграцыі таксама затрымалі двух грамадзян Латвіі, якія перавозілі 11 афганцаў, і яшчэ грамадзяніна Грузіі, які прыбыў за чатырма мігрантамі.

За мінулы дзень 108 мігрантаў спрабавалі трапіць у Еўразвяз з тэрыторыі Беларусі. У Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 75 іншаземцаў. З іх сем чалавек, калі пабачылі польскі патруль, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, паведамляе польская памежная служба.

На латвійска-беларускай мяжы за 28 красавіка затрымалі 22 чалавекі, на літоўска-беларускай — 11, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Беларускае Радыё Рацыя