У Польшчы затрымалі грамадзян РФ за прапаганду „Вагнера”



У Польшчы затрыманы двое грамадзян Расеі. У Кракаве і Варшаве яны распаўсюджвалі прапагандысцкія матэрыялы ПВК „Вагнер”.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

„Агенцтва ўнутранай бяспекі ў супрацоўніцтве з паліцыяй устанавіла і затрымала двух расіян, якія распаўсюджвалі прапагандысцкія матэрыялы групы Вагнера ў Кракаве і Варшаве”, – напісаў ён. Ім прад’яўлены абвінавачанні, у тым ліку ў шпіянажы. Яны змешчаныя пад арышт.