У Польшчы затрымалі расейскае гандлёвае судна
Памежная служба Польшчы затрымала расейскае гандлёвае судна ў Балтыйскім моры. Гаворка ідзе пра сухагруз “Руслана”, які перавозіў стальныя канструкцыі з Клайпеды ў Гданьск.
Удакладняецца, што ў ноч на 5 снежня карабель адхіліўся ад маршруту. Экіпаж не адказваў на выклікі службаў, а судна ледзь не села на мель. Паводле інфармацыі памежнікаў, сухагруз парушыў маршрут, рухаючыся блізка да берага. Цяпер карабель стаіць на рэйдзе ў Гданьску. Праводзіцца праверка. Пазней высветлілася, што капітан “Русланы” меў каля 1 праміле алкаголю ў крыві, а два афіцэры экіпажу па 1,5 праміле.
Фота: ТАСС