У Польшчы затрымана група, якая адмывала грошы з РФ
У Польшчы затрымана група, якая адмывала велізарныя сумы. Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала яшчэ трох чалавек з групы, якая павінна была адмыць больш за 260 мільёнаў даляраў, якія паходзілі са злачынстваў. Адмытыя грошы ішлі кампаніям у Польшчы, у асноўным з тэрыторыі Расеі.
Сярод арыштаваных – мужчына, які павінен быў арганізаваць гэтую злачынную групу, і дзве жанчыны – супрацоўніцы банкаў, якія дапамаглі адкрываць банкаўскія рахункі і адмываць грошы. Іх адзінай мэтай было даць магчымасць атрымліваць сродкі, галоўным чынам з тэрыторыі Расіі, а потым пераводзіць іх на банкаўскія рахункі кампаній, якія працуюць у Вялікабрытаніі, краінах Далёкага Усходу і афшорах.
Беларускае Радыё Рацыя