У Польшчы змякчаюць частку каранцінных абмежаванняў



Больш заўзятараў на стадыёнах, больш гледачоў у кінатэатрах і на канцэртах. Міністэрства аховы здароўя Польшчы змякчае частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каронавіруса. Скарачаецца таксама грамадская дыстанцыя – з двух да паўтара метраў. Пры гэтым абавязак закрываць нос і рот застаецца, калі няма магчымасці захаваць дыстанцыю.

Колькасць месцаў, якія можна займаць на спартовых аб’ектах, павялічылася з 25% да 50%. Адменены абавязак захавання свабодным кожнага другога месца ў кінатэатрах, музычных клубах і канцэртных залах на свежым паветры. У Польшчы зноў могуць быць арганізаваны кангрэсы, выставы і семінары.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. Michel Euler / AP Photo