У Польшчы знайшлі кантрабанду з Беларусі на 150 000 злотых
Спроба перавозу кантрабанды ў 10 тысяч пачак цыгарэт спыненая супрацоўнікамі Нацыянальнай адміністрацыі даходаў на чыгуначным памежным пераходзе ў Сямяноўцы. Кантрабанда была схаваная ў адным з вагонаў таварнага цягніка, які ўехаў у Польшчу з Беларусі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:
„Пачкі з кантрабандай, рынкавы кошт якой ацэньваецца на прыблізна 150 000 злотых, былы схаваныя ў адным з вагонаў з цэментам. Быў дапытаны беларускі цягніковы экіпаж, было распачатае следства, якое праводзіцца супрацоўнікамі мытні і падатковай інспекцыі Падляшша ў Беластоку”.
Папярэдні раз падляшскія мытнікі паведамлялі 20 верасня аб затрыманні 121 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі у таварным цягніку, які ехаў праз памежным пункт пропуску ў Семяноўцы. Іх кошт ацанілі ў больш як мільён 800 тысяч злотых.
Беларускае Радыё Рацыя
