У Польшчы зніжаецца колькасць хворых на COVID-19
За апошнія суткі зафіксавана амаль тры з паловай тысячы новых выпадкаў COVID-19. Найменш у Падляшскім ваяводстве – 43. Пра гэта паведаміла сёння Міністэрства аховы здароўя. Ад каронавіруса ў Польшчы за апошнія суткі памелі 22 пацыенты. У Падляшскім ваяводстве не зафіксавана смяротных выпадкаў.
З сённяшняга дня ў адзінаццаці ваяводствах з найменшай колькасцю каронавірусных захворванняў змякчаюцца абмежаванні. Узнавілі працы цырульні і салоны прыгажосці. Вучні 1-3 класаў пераходзяць на вочнае навучанне. Як паведамляе інтэрнэт-партал onet.pl, падчас сённяшняй сустрэчы міністра развіцця, працы і прадпрымальніцтва з прадстаўнікамі Рады прадпрымальніцтва, не выключана, што бліжэйшым часам можа ўзнавіць працу турыстычная галіна. Міністр Яраслаў Говін пагадзіўся з прадстаўнікамі Савета ў тым, што пры захаванні санітарнага рэжыму і прынцыпу максімальнай загружанасці браніраванняў на роўні 50 % даступныя месцы, гасцініцы можна адкрыць адразу пасля доўгіх травеньскіх выходных, гэта значыць з 4 траўня. Больш за тое, намеснік прэм’ер-міністра, які адказвае за эканоміку, павінен быў заявіць пра гатоўнасць размарозіць, таксама з 4 траўня, гандаль і запуск гастранаміі ў рэстаранах звонку.
Беларускае Радыё Рацыя