У Польшчы зноў пабітыя эпідэмічныя рэкорды



Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 12107 новых выпадкаў заражэння каронавірусам Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку эпідэміі ў краіне. Ад COVID-19 памерлі 168 пацыентаў, што таксама з’яўляецца сутачным рэкордам.

Больш за ўсё новых заражэнняў – амаль 1600 – зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.

Па стане на 22 кастрычніка, у Польшчы пацверджаны амаль 215 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам, уключаючы больш за 4 тысячы смяротных выпадкаў хваробы.

Беларускае Радыё Рацыя