У Польшчы зроблена звыш 9 мільёнаў прышчэпак



Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла сёння, што да гэтага часу у краіне  зроблена звыш 9 мільёнаў  прышчэпак ад COVID-19. Дзве дозы атрымалі больш за 2 мільёны чалавек. Адной дозай было прышчэплена амаль 4 мільёны чалавек. Усяго на дадзены момант у Польшчу пастаўлена амаль 10 мільёнаў 300 тысяч доз вакцын супраць каронавіруса, з якіх звыш 9,5 мільёнаў накіравана ў пункты прышчэпак.

Як паведаміў сёння кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык, да 9 траўня ўсе зацікаўленыя асобы атрымаюць электронныя накіраванні на прышчэпкі ад COVID-19.

Паводле дадзенных польскага Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі зафіксавана звыш 9 тысяч каронавірусных інфекцый. Памерла 601 асоба. 

У Падляшскім ваяводстве за апошнія суткі зафіксаваны 142 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Ад каронавіруса памерлі 8 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pulsmedycyny.pl