У Польшу прыбылі вайскоўцы з Вялікабрытаніі і Эстоніі
155 брытанскіх і 150 эстонскіх жаўнераў найменей да 30 красавіка 2022 году будуць выконваць задачы, звязаныя з падтрымкай інжынернай і разведвальнай аперацый узброеных сіл Польшчы, якія праводзяцца ў памежнай зоне.
Падчас брыфінгу кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падзякаваў саюзнікам за салідарнасць перад абліччам гібрыднага нападу на ўсходнюю мяжу Польшчы, якая таксама з’яўляецца мяжой Еўразвязу. «Ідуць перамовы аб падтрымцы жаўнераў польскай арміі з боку вугорскага і чэшскага вайсковых злучэнняў», — анансаваў новыя пагадненні міністар. Ён адзначыў, што цяпер удакладняецца канкрэтны фармат, у якім Польшча магла б атрымаць такую падтрымку.
Фота: twitter.com/MON_GOV_PL