У Польшчы амаль сем тысяч інфікаваных COVID-19



Мазавецкае, Ніжнесілезскае і Лодзьскае – гэта тры ваяводствы ў Польшчы, у якіх фіксуецца найбольшая колькасць захворванняў COVID-19. Дадзеныя прадставіў Галоўны санітарны інспектар краіны. Паводле падлікаў, у  Мазавецкім ваяводстве ажно 30,7 % захворванняў на 100 тысяч чалавек. У Ніжнесілезскім – 24%, а ў Лодзьскім – 21.2%. На жаль, чацвёртае месца займае Падляшскае ваяводства – тут колькасць захворванняў на 100 тысяч чалавек  складае 18.8%.

Найніжэйшы адсотак захворванняў на COVID-19 у Польшчы фіксуецца ў Любускім і Паморскім ваяводствах – 7,7 і 7,3 % адпаведна. 

У Польшчы агулам выяўлена амаль сем тысяч пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі 232 асобы.

На Падляшшы, паводле дадзеных на 12 красавіка, выяўлена 222 пацверджаныя выпадкі каронавіруса. Памерлі дзве асобы.

Беларускае Радыё Рацыя