У польскіх ліцэях развіталіся з вучнямі трэціх класаў
У польскіх ліцэях развіталіся з вучнямі трэціх класаў. У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча гэта 86 асоб. Усе атрымалі з рук дырэктара школы Андрэя Сцепанюка пасведчанні аб завяршэнні адукацыі ў белліцэі.
Кажуць вучні:
— У гэтым ліцэі я магла спаткаць цудоўных людзей, я магла даведацца пра рэчы, пра якія я б ніколі не даведалася, калі б мяне тут не было.
— Я пазнаў беларускую мову, культуру, пані Яўгенію Таранту. Яна вучыла мяне беларускай мове. І я вельмі ўдзячны за гэта.
— Я думаю, што буду сумаваць па гэтай школе. І не толькі я, іншыя таксама.
З 4 траўня пачынаюцца экзамены на атэстат сталасці – як першы пройдзе экзамен па польскай мове. Завершыцца ўсё 23 траўня, тады вучні ліцэяў, дзе навучаецца беларускай мове – ў Бельску Падляшскім, Гайнаўцы і Беластоку — прыступяць да экзамену менавіта па беларускай мове.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя