У польскіх шпіталях знаходзіцца больш за дзве тысячы ўкраінцаў



Больш за 2 тысячы грамадзян Украіны, у тым ліку 1 019 дзяцей, знаходзяцца на лячэнні ў польскіх бальніцах, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы. Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska) дадаў, што гэта ў асноўным кароткія шпіталізацыі:

На сённяшні дзень у польскіх бальніцах шпіталізаваныя 2008 грамадзян Украіны, у тым ліку 1 019 дзяцей. Гэта на больш за дзесяць украінскіх пацыентаў менш, чым у аўторак. Гэта ў асноўным даволі лёгкія хваробы, калі гаворка ідзе па дзяцей. Калі гаворка ідзе пра старэйшых, то гэта, перш за ўсё, захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмаў.

З пачатку расійскай вайны ва Украіне ў Польшчу прыехала больш за 2 мільёны 700 тысяч уцекачоў з гэтай краіны.

polskieradio.pl

Фота: Puls Medycyny