У Польскім сейме дыскутавалі наконт падтрымкі беларускай меншасці



У Польскім сейме ў Варшаве прайшло пасяджэнне, прысвечанае беларускай меншасці ў Польшчы.

У прыватнасці, міністр адукацыі распавядаў аб становішчы адукацыі беларускай меншасці, а падсакратар стану ў Міністэрстве замежных спраў Марцін Пшыдач распавёў пра  бягучую грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі ў кантэксце ўплыву на беларускую меншасць у Польшчы:

– Стаўпы нашай дзейнасці – гэта план “Салідарныя з Беларуссю”, агучаны прэм’ерам Маравецкім. Канкрэтныя сродкі прызначаныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці. Гэта таксама мае ўплыў на рэчаіснасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Бо частка гэтых сродкаў выкарыстоўваецца беларусамі, якія жывуць у Польшчы. Гэта той асяродак, які атрымліваў падтрымку і атрымае яшчэ большую і мацнейшую. Узгадаем “Радыё Рацыя”, “Еўрарадыё”, такую ўстанову як Беларускі дом.

Да таго ж, як нагадаў Марцін Пшыдач, Польшча падтрымлівае беларускія бізнес-срартапы, стварыўшы адмысловую праграму пад назвай «Poland business harbour».

* * * 

У Польскім сейме ў Варшаве праходзіць пасяджэнне, прысвечанае сітуацыі з беларускай меншасцю ў Польшчы. У прыватнасці міністр адукацыі распавядзе пра стан адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы, адбудзецца дыскусія наконт дэмаграфічных зменаў на тэрыторыях, якія насяляюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і іх наступствы. Пра апошнія тэндэнцыі гаварыў у прыватнасці кіраўнік галоўнага статыстычнага камітэта Домінік Роскрут:

Да таго ж сёння будзе ўзнятае пытанне бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў кантэксце ўплыву на беларускую меншасць у Польшчы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: IPN.gov.pl