“У пошуках нашых каранёў”
У вёсцы Гацькі на Падляшшы даследавалі мінулае сваіх сем’яў. У мясцовай святліцы адбыліся генеалагічныя майстар-класы “У пошуках нашых каранёў”.
У час сустрэчы прэзентавалі спіс насельніцтва з 1816 года, датычны вёсак Гацькі, Храбалы, Дэніскі і Праневічы. Удзельнікі прынеслі дакументы з мінулага сваіх сем’яў.
“У плане даследавання сваіх каранёў, перад намі яшчэ многа працы”, – кажуць удзельнікі майстар-класаў:
– Хочам даведацца пра тыя карані, што там было даўней, кім нашыя продкі былі.
РР: З якой вёскі вашыя карані?
– Акурат родам з Гацькоў. Дзед мой паходзіў з Гацькоў, а бабка з Райска, маці з Плютыч паходзіць.
– Хацеў даведацца, што ў гэтых Гацьках было, даведацца, што адбывалася калісьці. Мы ведаем пра тое, што было ў наш час, а што было перад гэтым, не ведаем нічога.
– Фотаздымкі мае старыя стогадовай даўніны, напрыклад, сусед мой, а гэта цётка – сястра цешчы.
У час сустрэчы ўзнікла ідэя стварэння кніжнай публікацыі, прысвечанай генеалогіі вёскі Гацькі і навакольных мясцовасцяў. Арганізатарам майстар-класаў “У пошуках нашых каранёў” выступіла Падляшскае генеалагічнае таварыства і солтыс Гацькоў Аліна Коршак.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя