У Познані прайшлі акцыі салідарнасці
Удзельнікі з Беларусі і Расеі расцягнуліся ў жывы ланцуг непадалёк ад расейскага консульства. Мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да праблемы палітвязняў у Беларусі ды Расеі.
Па звестках паліцыі, якая не дазволілі правесці пікет непасрэдна перад консульствам, сабралася больш за 40 удзельнікаў. Падтрымаць акцыю, якую зладзілі беларусы Познані, таксама прыйшлі неабыякавыя грамадзяне іншых, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі:
– Мяне завуць Багдан. Большую частку свайго жыцця я пражыў у Краснаярску. Сёння я выйшаў у Познані на пратэст каля расейскага консульства, каб падтрымаць сваіх землякоў, каб выразіць сваё незадавальненне.
– На сённяшні пратэст прыйшло даволі шмат людзей, таксама на дзіва не мала беларусаў. Я падтрымліваю Беларусь, падтрымліваю вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Адначасова з пікетам, які праходзіў пад консульствам РФ, некалькі дзясяткаў беларусаў сабраліся каля мясцовага помніка Адаму Міцкевічу. Абедзве акцыі былі несанкцыянаванымі.
Расейскае консульства ахоўвалі тры паліцэйскія мікрааўтобусы і значная колькасць паліцыі. Абышлося без затрыманняў. Паводле інфармацыі прадстаўленай паліцыяй, арганізатар мерапрыемства можа быць пакараны за арганізацыю несанкцыянаванага сходу.
Беларускае Радыё Рацыя